Мілейкаўскі сельсавет

From Вікіпедыя
Мілейкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Івацэвіцкі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Мілейкі
Дата ўтварэння 1 кастрычніка 1968
Насельніцтва (2019) 1 168
Мілейкаўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Міле́йкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Мілейкі. Колькасць двароў — 637, колькасць жыхароў — 1311.

Старшыня — Галабурда Валянціна Іванаўна[1], кіраўнік спраў — Хоміч Наталля Аляксееўна [1].

Гісторыя[edit | edit source]

Утвораны 1 красавіка 1968 года ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Мілейкі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 7 населеных пунктаў[2]. 16 лютага 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бусяжскага сельсавета (вёскі Була, Бусяж, Вялікі Галік, Галынка, Грыўда, Дубітава, Рацкевічы, Харошча), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бусяж[3].

Насельніцтва[edit | edit source]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1395 чалавек[4], з іх 96,4 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 1,4 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1168 чалавек[6].

Зноскі

  1. а б Сайт раённай адміністрацыі Архівавана 15 кастрычніка 2020.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 23. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 студзеня, 16 лютага, 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[edit | edit source]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.